Па спасылках ніжэй вы знойдзеце дакументы і матэрыялы, падрыхтаваныя эксперт_камі Офіса па адукацыі для новай Беларусі ў супрацоўніцтве з кансорцыумам «Еўрабеларусь» у 2021 годзе.
Дакументы і матэрыялы вельмі розныя па зместу і накіраванасці — ад праекта Палажэння аб выбарнасці рэктараў ВНУ да Праграмы рэформ у сістэме адукацыі — але ўсе яны аб’яднаны агульнай мэтай: ствараць новую адукацыю для новай Беларусі на аснове фундаментальных норм, прынцыпаў і каштоўнасцяў дэмакратычнага грамадства (напрыклад, прынцыпаў аўтаноміі, інклюзіўнасці, дэліберацыі, акадэмічнай свабоды і акадэмічнай сумленнасці).
Мы публікуем гэтыя матэрыялы, каб расказаць аб выніках і напрамках нашай дзейнасці, прыцягнуць вашу ўвагу і абудзіць цікавасць да важных пытанняў адукацыі, якія па вызначэнні датычацца ўсіх грамадзян, якія клапоцяцца аб будучыні нашай краіны.
Наша крэда — выносіць на публічнае абмеркаванне ўсе праекты і матэрыялы, прымаць да ўвагі слушныя заўвагі, адэкватна рэагаваць на аргументаваную і абгрунтаваную крытыку: толькі так ідэі і планы змогуць здабыць шанцы на поспех, стаць нашай агульнай справай, у якую кожны і кожная з нас можа ўнесці свой пасільны ўклад.
Свае меркаванні наконт распрацаваных матэрыялаў вы можаце пакінуць на старонках асобных дакументаў, а таксама даслаць свае альтэрнатыўныя прапановы на адрас info@edu-office.org.
- Дэбюракратызацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Дэідэалагізацыя адукацыі Рэспублікі Беларусь: калі і як гэта магчыма
- Выбарнасць рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі. Палажэнні аб Савеце і выбарах
- Аналіз стану Балонскага працэсу ў Беларусі
Матэрыялы, распрацаваныя сумесна з кансорцыумам «Еўрабеларусь» у рамках праекта «Беларуская адукацыя на шляху змяненняў»
- Рэформа кіравання адукацыяй
- Дарожная карта па падрыхтоўцы да рэформы адукацыі
- Лічбавая кампетэнтнасць у новай Беларусі
- Адукацыйная ініцыятыва Беларусі: карта ўзаемадзеянняў
- Параўнальны агляд адукацыйных палітык у краінах Еўропы
- Стварэнне інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя ў школах Беларусі: арыенціры
- Распрацоўка стратэгіі навучання на працягу ўсяго жыцця: check list