Місія

Фарміраваць кампетэнтную і салідарную супольнасць з мэтай распрацоўкі і правядзення рэформ у сферы адукацыі для дэмакратычнай Беларусі.

Што мы робім

Для таго, каб усе чальцы грамадства ўдзельнічалі ў прыняцці рашэнняў у сферы адукацыі і былі гатовыя да жыцця ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі, мы:

  • дапамагаем чальцам акадэмічнай супольнасці, якія пацярпелі ад рэпрэсій;
  • займаемся прасоўваннем дэлібератыўнага працэсу для інфармаванага абмеркавання грамадзянамі грамадска значных праблем, звязаных з рэформай адукацыі;
  • фармуем супольнасць стэйкхолдэраў, аб’яднаных агульнымі прынцыпамі і каштоўнасцямі;
  • распрацоўваем стратэгічную рамку для сістэмнай рэформы адукацыі.

Прынцыпы нашай дзейнасці:

  • адсутнасць іерархіі;
  • гуманнасць, эмпатыя;
  • павага правоў чалавека;
  • павага плюралізму меркаванняў і культурнай разнастайнасці;
  • апора на доказнасць;
  • простая і эфектыўная камунікацыя;
  • бяспека.