У сувязі з працягам рэпрэсій і новай хваляй пераследу пасля антываенных мірных пратэстаў Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» адкрывае прыём заявак на пакрыццё тэрміновых выдаткаў ад беларускіх студэнтаў і студэнтак, якім неабходна фінансавая дапамога.
Максімальная сума падтрымкі складае 500 EUR. Праграма будзе зачынена, калі будуць вычарпаныя сродкі фонду на 2022 год у памеры 40 000 EUR.
Заяўку могуць падаць беларускія студэнты і студэнткі, якія пацярпелі ад рэпрэсій пасля падзеяў 2020 года ці знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій і апынуліся ў складанай фінансавай сітуацыі не раней, чым за месяц да моманту падачы заяўкі.
!!! Кожны выпадак будзе разглядацца асобна, пераводы для пакрыцця расходаў у Беларусі будуць выконвацца, пакуль існуе юрыдычная і тэхнічная магчымасць.
Якія выдаткі пакрываюцца праграмай:
- выдаткі, звязаныя з экстраным выездам з Беларусі;
- арэнда бяспечнага жылля ў Беларусі;
- выдаткі, звязаныя з навучаннем за межамі Беларусі;
- іншыя экстраныя выдаткі, пацверджаныя дакументальна і панесеныя не раней, чым за месяц да моманту падачы заяўкі.
Падрабязнасці і форма заяўкі https://orange-scholarships.eu/microgrants
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Каралеўства Нідэрландаў у рамках праграмы «Orange Scholarships».