
Еўрапейскі Звяз у рамках праграмы «EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі» аб’яўляе конкурс заявак на атрыманне стыпендый EU4Belarus – SALT (Support for Advanced learning and training) для беларускіх студэнта_к, якія навучаюцца ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы з 2020/2021 навучальнага году, а таксама для тых, хто паступіць у вну гэтых краін у 2021/22 і ў 2022/23 навучальных гадах.
Стыпендыя даецца на ўвесь перыяд навучання па праграме бакалаўрыяту або магістратуры і складае 450 еўра ў месяц, з верасня па чэрвень. Дадаткова прадугледжана аднаразовая кампенсацыя дарожных выдаткаў. На стыпендыю могуць прэтэндаваць дзейныя студэнт_кі ўніверсітэтаў Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы і тыя, хто ўжо падалі дакументы на залічэнне на 2021/22 навучальны год, якія адпавядаюць аднаму з пералічаных ніжэй крытэрыяў:
- пацярпел_а ад рэпрэсій падчас выбараў і пратэстаў і бы_ла змушан_а з’ехаць з Беларусі;
- церпіць матэрыяльныя цяжкасці або не мае дастаткова сродкаў для пражывання ў адной з чатырох названых краін;
- мае інваліднасць.
Заяўкі прымаюцца да 6 верасня 2021 года.
Больш інфармацыі і спіс неабходных дакументаў вы знойдзеце на сайце: http://eu4belarus.info