Стыпендыя адрасавана маладым лідэр_кам і спецыяліст_кам з вышэйшай адукацыяй, зацікаўленым у развіцці дэмакратыі, рынкавай эканомікі і грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах і рэгіёне.
Умовы стыпендыі:
- два семестры навучання на польскай ці англійскай мовах у лепшых польскіх універсітэтах;
- арганізацыйная і лагістычная падтрымка падчас знаходжання ў Польшчы;
- стажыроўка і прафесійная практыка ў дзяржаўных і прыватных арганізацыях;
- індывідуальны курс навучання і суправаджэнне навуковага кіраўніка;
- падтрымка ў памеры 6000 злотых штомесяц.
Перавага будзе аддадзена кандыдат_кам, якія:
- актыўна працуюць у сферы сваёй прафесійнай або грамадскай дзейнасці;
- маюць значныя дасягненні ў сваёй дзейнасці;
- раней не навучаліся ў Польшчы,
- абяруць навучанне на польскай мове.
Дэдлайн падачы заявак — 1 сакавіка 2022 года. Падрабязней.