
Каманда Офіса па адукацыі для новай Беларусі рада падзяліцца справаздачай, у якой мы сабралі інфармацыю аб нашай працы ў 2021 годзе.
Мы дзякуем усім партнёрам, з якімі супрацоўнічалі з моманту заснавання Офіса і працягваем працаваць цяпер. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву мы змаглі ўключыцца ў дзейнасць не толькі па аказанні дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій прадстаўніцам і прадстаўнікам педагагічнай і акадэмічнай супольнасцяў, але і па падрыхтоўцы рэформ у сферы адукацыі.
Мы захоўваем шчырую перакананасць у тым, што дэмакратычныя перамены ў Беларусі непазбежныя і сфера адукацыі з’яўляецца іх важнейшым правадніком.