
У пачатку 2022 года ў Беларусі ўжо больш за 50 палітзняволеных студэнтаў і студэнтак. Гэтыя маладыя людзі падвергліся незаконнаму крымінальнаму пераследу за свае палітычныя перакананні і ў бліжэйшы час не змогуць вярнуцца да вучобы, не ўбачаць свае сем’і, не змогуць свабодна размаўляць са сваімі сябрамі.
Як і іншыя палітвязні, яны знаходзяцца ў турме толькі таму, што адважыліся адкрыта заявіць пра сваю пазіцыю і разам з іншымі беларусамі і беларускамі выступілі за свабоду і дэмакратычныя каштоўнасці.
Мы заклікаем усіх да салідарнасці з палітзняволенымі студэнт_камі і іх роднымі. Каб падтрымаць іх, мы запусцілі кампанію патранажу — сімвалічнай акадэмічнай падтрымкі — і працуем над тым, каб кожны і кожная з іх былі залічаныя ва ўніверсітэт або атрымалі іншую форму патранажу ў залежнасці ад канкрэтных абставін.
Дзякуючы супрацоўніцтву Офіса па адукацыі і Каўнаскага ўніверсітэта Вітаўта Вялікага, палітзняволены студэнт Арцём Баярскі ўжо залічаны на бакалаўрскую праграму «Біятэхналогія» і зможа працягнуць вучобу па сваёй спецыяльнасці, як толькі выйдзе на волю.
Патранаж над палітзняволенымі студэнтамі і студэнткамі — гэта яшчэ адзін канкрэтны крок, з дапамогай якога ўніверсітэты па ўсім свеце могуць выказаць салідарнасць з беларусамі і беларускамі і дапамагчы канкрэтным людзям, якім як ніколі патрэбная наша падтрымка.
Мы звяртаемся да бацькоў і законных прадстаўнікоў палітзняволеных студэнтаў і студэнтак. Калі ласка, напішыце нам, калі вы хочаце, каб вашыя дзеці сталі падапечнымі еўрапейскіх універсітэтаў. Давайце разам адстойваць іх права на адукацыю!
Мы таксама звяртаемся да прадстаўнікоў дыяспар, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўніверсітэтаў. Напішыце нам, калі вы гатовыя дапамагчы арганізаваць працэс залічэння студэнтаў і студэнтак ва ўніверсітэты або знайсці іншыя формы акадэмічнага патранажу.
Напішыце нам!Палітзняволеныя студэнты і студэнткі
Спіс палітзняволеных студэнтаў і студэентак змяняецца на падставе дадзеных кааліцыі праваабарончых арганізацый, якія прызнаюць зняволеных палітычнымі. Акрамя таго, па меркаваннях бяспекі некаторыя выпадкі не публічныя.

Арцём Баярскі
Студэнт хімфака БДУ
Дата нараджэння: 18 чэрвеня 2001
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад’яўленыя абвінавачванні: 361-1 Крымінальнага кодэкса РБ-Стварэнне экстрэмісцкага фармавання
Месца зняволення: СІЗА-1
Арцём, студэнт другога курса хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у першы раз быў затрыманы 16 лістапада 2020 года пасля Маршу пажылых людзей. 24 сакавіка 2021, у дні шматлікіх прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, за Арцёмам прыйшлі зноў. 25 сакавіка ў дзяржаўным тэлеграм-канале з’явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, хлопца білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах. Гэта падчас допыту 19 красавіка Арцём паведаміў адвакату. Арцём павінен быў выйсці на свабоду 18 красавіка. Але 16 красавіка бацькам паведамілі, што ён затрыманы як падазраваны паводле арт. Ён залічаны ў Каўнаскі універсітэт Вітаўта Вялікага на бакалаўрскую праграму “Біятэхналогія”. Як толькі Арцём апынецца на волі ён зможа працягнуць вучобу па сваёй спецыяльнасці.
Заява аб прызнанні палітвязням
Ксенія Сырамалот
Студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ
Дата нараджэння: 19 снежня 1999
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад’яўленыя абвінавачванні: арт. 342 КК РБ
Рашэнне суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Месца зняволення: СІЗА-3
Заява аб прызнанні палітвязням

Кася Будзько
Студэнтка БДПУ
Дата нараджэння: 25 мая 2001
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад’яўленыя абвінавачванні: арт. 342 КК РБ
Рашэнне суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Месца зняволення: СІЗА-1
Заява аб прызнанні палітвязням

Глеб Фіцнер
Студэнт МДЛУ
Дата нараджэння: 18 сакавіка 1999
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад’яўленыя абвінавачванні: арт. 342 КК РБ
Рашэнне суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Месца зняволення: Турма № 4
Заява аб прызнанні палітвязням

Анастасія Булыбенка
Былая студэнтка БНТУ, адлічаная падчас восеньскіх акцый пратэсту
Дата нараджэння: 23 верасня 2001
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад’яўленыя абвінавачванні: арт. 342 КК РБ
Рашэнне суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Месца зняволення: СІЗА-3
Заява аб прызнанні палітвязням

Ілля Трахтэнберг
Адлічаны студэнт матэматычнага факультэта БДУ
Дата нараджэння: 10 кастрычніка 2001
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад’яўленыя абвінавачванні: арт. 342 КК РБ
Рашэнне суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Месца зняволення: Турма № 4
Заява аб прызнанні палітвязням

Ягор Канецкі
Студэнт біялагічнага факультэта БДУ
Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1999
Дата затрымання: 2 лістапада 2020
Прад’яўленыя абвінавачванні: арт. 342 КК РБ
Рашэнне суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Месца зняволення: СІЗА-1
Заява аб прызнанні палітвязням

Яна Оробейко
Студентка БГПУ
Дата нараджэння: 17 студзеня 2001
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад’яўленыя абвінавачванні: ст. 342 УКРБ
Рашэнне суда: 2 года и 6 месяцев
Від пакарання: лишение свободы в колонии общего режима
Месца зняволення: СИЗО-3
Заява аб прызнанні палітвязням

Вікторыя Гранкоўская
Студентка БНТУ, отчислена во время осенних акций протеста
Дата нараджэння: 5 ліпеня 1996
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад’яўленыя абвінавачванні: арт. 342 КК РБ
Рашэнне суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Месца зняволення: СІЗА-3
Заява аб прызнанні палітвязням