Кодэкс аб адукацыі

Кодэкс аб адукацыі

У 2021 годзе быў абноўлены Кодэкс аб адукацыі. Праца над абнаўленнем Кодэкса вялася некалькі гадоў, але праходзіла без абмеркавання з незалежнымі экспертамі, зацікаўленымі ўдзельніцамі і шырокай грамадскасцю. Між тым, Кодэкс датычыцца ўсіх грамадзян Беларусі, таму што адукацыя – ключавы фактар ​​развіцця і назапашвання чалавечага і сацыяльнага капіталу краіны.

Кодэкс аб адукацыі — вельмі вялікі дакумент (па колькасці слоў ён у 13,7 разоў большы за «Закон аб адукацыі» 1991 года), напісаны складанай бюракратычнай мовай.

Кодэкс аб адукацыі — складаны юрыдычны дакумент, які змяшчае мноства дасылак да іншых нарматыўных дакументаў, без ведання якіх сэнс Кодэкса не зусім зразумелы.

Не прызнаючы легітымнасць працэсу працы над новай рэдакцыяй Кодэкса, мы ўсё ж прапанавалі выкарыстаць яго, каб абмеркаваць важныя праблемы ў адукацыі ў межах кампаніі «Чытаем і абмяркоўваем Кодэкс аб адукацыі».

Задачы кампаніі:

  • разабрацца ў тэксце аб’ёмнага дакумента з дапамогай эксперта_к;
  • прапанаваць свае — альтэрнатыўныя афіцыйнай версіі — праўкі ў Кодэкс аб адукацыі;
  • уцягнуць у абмеркаванне альтэрнатыўнай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі ўсіх зацікаўленых удзельні_ц адукацыі і прадстаўні_ц шырокай грамадскасці.

Мы стварылі сайт, дзе сабралі карысную інфармацыю аб Кодэксе:

  • каментарыі экспертаў і экспертак Офіса па адукацыі;
  • інфармацыя аб «эвалюцыі» Закона аб адукацыі з 1991 па 2021 гг.;
  • вытрымкі з новай рэдакцыі Кодэкса, якія дапамагаюць зразумець сутнасць новага дакумента;
  • шаблоны зваротаў з прапановамі па ўдасканаленні новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі і інш.