Місія
Фарміраваць кампетэнтную і салідарную супольнасць з мэтай распрацоўкі і правядзення рэформ у сферы адукацыі для дэмакратычнай Беларусі.
Што мы робім
Для таго, каб усе чальцы грамадства ўдзельнічалі ў прыняцці рашэнняў у сферы адукацыі і былі гатовыя да жыцця ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі, мы:
- дапамагаем чальцам акадэмічнай супольнасці, якія пацярпелі ад рэпрэсій;
- займаемся прасоўваннем дэлібератыўнага працэсу для інфармаванага абмеркавання грамадзянамі грамадска значных праблем, звязаных з рэформай адукацыі;
- фармуем супольнасць стэйкхолдэраў, аб’яднаных агульнымі прынцыпамі і каштоўнасцямі;
- распрацоўваем стратэгічную рамку для сістэмнай рэформы адукацыі.
Прынцыпы нашай дзейнасці:
- адсутнасць іерархіі;
- гуманнасць, эмпатыя;
- павага правоў чалавека;
- павага плюралізму меркаванняў і культурнай разнастайнасці;
- апора на доказнасць;
- простая і эфектыўная камунікацыя;
- бяспека.