Адкрыты прыём заявак на стыпендыяльную праграму Кіркланда

Адкрыты прыём заявак на стыпендыяльную праграму Кіркланда

Стыпендыя адрасавана маладым лідэр_кам і спецыяліст_кам з вышэйшай адукацыяй, зацікаўленым у развіцці дэмакратыі, рынкавай эканомікі і грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах і рэгіёне.

Умовы стыпендыі:

  • два семестры навучання на польскай ці англійскай мовах у лепшых польскіх універсітэтах;
  • арганізацыйная і лагістычная падтрымка падчас знаходжання ў Польшчы;
  • стажыроўка і прафесійная практыка ў дзяржаўных і прыватных арганізацыях;
  • індывідуальны курс навучання і суправаджэнне навуковага кіраўніка;
  • падтрымка ў памеры 6000 злотых штомесяц.

Перавага будзе аддадзена кандыдат_кам, якія:

  • актыўна працуюць у сферы сваёй прафесійнай або грамадскай дзейнасці;
  • маюць значныя дасягненні ў сваёй дзейнасці;
  • раней не навучаліся ў Польшчы,
  • абяруць навучанне на польскай мове.

Дэдлайн падачы заявак — 1 сакавіка 2022 года. Падрабязней.