Вольга Шпарага

Вольга Шпарага

Акадэмічная дырэктарка Офіса па адукацыі для новай Беларусі

Мы ставім перад сабой задачу зрабіць так, каб аказанне дапамогі студэнт_кам і выкладчы_цам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, не вяло толькі да опцыі пакінуць краіну, але дазваляла ім заставацца тут і працаваць для новай дэмакратычнай Беларусі

Біяграфія

Філасофка, кандыдатка філасофскіх навук. Вучылася філасофіі ў Беларусі і Германіі. Уваходзіць у навуковы савет часопісаў the Ideology and Politics JournalThe Interlocutor  і pARTisanкА. Займалася навуковымі даследаваннямі ў Рурскім Універсітэце г. Бохума, ва ўніверсітэце Генрыха Гейне г. Дзюсельдорфа і ва ўніверсітэце г. Фрайбурга (Германія), у цэнтры тэарэтычных даследаванняў у Празе, Тэхналагічным універсітэце Варшавы і ў The New School for social Research (Нью-Ёрк, ЗША).

Аўтарка трох індывідуальных манаграфій. Манаграфія «Супольнасць-пасля Халакосту: на шляху да грамадства інклюзіі» (Мінск: Медысант, ECLAB-Books, 2018) была прызнана лепшай філасофскай манаграфіяй 2018 года Міжнародным Кангрэсам даследчыкаў Беларусі, а таксама ўвайшла ў шорт ліст «Кніга года 2018» Беларускага ПЭН-цэнтра. А апошняя кніга «У рэвалюцыі жаночы твар: выпадак Беларусі», якая выйшла ў чэрвені 2021 года ў нямецкім выдавецтве Suhrkamp, стала бэстсэлерам гэтага выдавецтва.

Са жніўня ўваходзіць у Фемгрупу Каардынацыйнай Рады беларускай апазіцыі. Правяла ў кастрычніку 15 дзён у турме і была асуджаная на новыя 12 сутак, з-за чаго была вымушаная з’ехаць з краіны. Цяпер жыве ў Берліне, са студзеня 2022 года займаецца навуковымі даследаваннямі ў Wissenschaftskolleg zu Berlin.

Вольга Шпарага таксама з’яўляецца навуковай (са)рэдактаркай сямі калектыўных манаграфій, сярод якіх:

  • Фемінісцкая (арт)крытыка / пад рэд. І. Саламацінай, В. Шпарагі, В. Гапеевай, Каўнас: Taurapolis, 2015.
  • Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых. Мінск 2000-2010 / пад рэд. А. Жгіроўскай, В. Шпарагі, Р. Вашкевіча. Мінск: Логвінаў, 2013 – 532 с. (на рус. і англ.)
  • Пасля савецкага марксізму: гісторыя, філасофія, сацыялогія і псіхааналіз у нацыянальных кантэкстах (Беларусь, Украіна) / саст., наву. рэд. Вільня: ЕГУ, 2013.
  • Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991-2010). Пад рэд. Мінск: Логвінаў, 2011.

Інтэрв’ю