Праграма мікрагрантаў для студэнтаў і студэнтак, якія пацярпелі ад рэпрэсій

Праграма мікрагрантаў для студэнтаў і студэнтак, якія пацярпелі ад рэпрэсій

У сувязі з працягам рэпрэсій і новай хваляй пераследу пасля антываенных мірных пратэстаў Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» адкрывае прыём заявак на пакрыццё тэрміновых выдаткаў ад беларускіх студэнтаў і студэнтак, якім неабходна фінансавая дапамога.

Максімальная сума падтрымкі складае 500 EUR. Праграма будзе зачынена, калі будуць вычарпаныя сродкі фонду на 2022 год у памеры 40 000 EUR.

Заяўку могуць падаць беларускія студэнты і студэнткі, якія пацярпелі ад рэпрэсій пасля падзеяў 2020 года ці знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій і  апынуліся ў складанай фінансавай сітуацыі не раней, чым за месяц да моманту падачы заяўкі.

!!! Кожны выпадак будзе разглядацца асобна, пераводы для пакрыцця расходаў у Беларусі будуць выконвацца, пакуль існуе юрыдычная і тэхнічная магчымасць.

Якія выдаткі пакрываюцца праграмай:

  • выдаткі, звязаныя з экстраным выездам з Беларусі;
  • арэнда бяспечнага жылля ў Беларусі;
  • выдаткі, звязаныя з навучаннем за межамі Беларусі;
  • іншыя экстраныя выдаткі, пацверджаныя дакументальна і панесеныя не раней, чым за месяц да моманту падачы заяўкі.

Падрабязнасці і форма заяўкі https://orange-scholarships.eu/microgrants

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Каралеўства Нідэрландаў у рамках праграмы «Orange Scholarships».