Навучанне для беларускіх падлеткаў у United World Colleges

Навучанне для беларускіх падлеткаў у United World Colleges

United World Colleges — гэта 17 міжнародных каледжаў па ўсім свеце, дзе адукацыя выкарыстоўваецца як сіла, якая яднае людзей, нацыі і культуры дзеля дасягнення міру і ўстойлівай будучыні. Сэрцам самабытнай адукацыйнай мадэлі UWC з’яўляецца этнічная і сацыякультурная разнастайнасць ва ўсіх аспектах дзейнасці.

Навучанне ў каледжах вядзецца па сістэме Міжнароднага Бакалаўрыяту (IB) на ангельскай мове. Тэрмін навучання — 2 гады.

Адбор праходзіць у тры туры на беларускай і англійскай мове анлайн. Фіналісты адбору атрымоўваюць стыпендыі на навучанне згодна з іх фінансавымі патрэбамі.

Дэдлайн падачы заявак — 15 студзеня 2022 года.

Падрабязная інфармацыя.