Магчымасці для моладзі і прафесіяналаў ў 2023-2024 гг.

Магчымасці для моладзі і прафесіяналаў ў 2023-2024 гг.

Праграмы для моладзі

Benjamin Franklin Transatlantic Fellowship Program / Летні інстытут Бенджаміна Франкліна

Летняя праграма, якая складаецца з лекцый, семінараў, прэзентацый, культурных
мерапрыемстваў і пражывання ў амерыканскіх сем’ях. Удзельнікі – маладыя людзі з
Еўропы і ЗША.

Патрабаванні:

  • узрост 16-18 гадоў
  • грамадзянства Беларусі;
  • цікавасць да ЗША, дыпламатыі і міжнародных адносінаў;
  • добрая акадэмічная паспяховасць;
  • матывацыя, адказнасць, лідэрскія якасці;
  • добрае валоданне англійскай мовай.

Прыём заявак: студзень-люты 2023 г.
Даты праграмы: чэрвень-жнівень 2023 г.


Global UGRAD

Навучанне ў каледжы (універсітэце) у ЗША для студэнтаў любой спецыяльнасці на працягу семестра, без атрымання ступені, а таксама ўдзел у валанцёрскіх праектах і культурных мерапрыемствах.

Патрабаванні:

  • студэнты вочнай формы бакалаўрыята (ці спецыялітэта) вышэйшых навучальных устаноў, не апошняга курса;
  • грамадзянства Беларусі;
  • узрост ад 18 гадоў;
  • выдатнае валоданне англійскай, добрая акадэмічная паспяховасць.

Прыём заявак: да 15 снежня 2023 г.

Даты праграмы: жнівень-снежань 2023 г. ці студзень-май 2024 г.


Study of the U.S. Institutes for Student Leaders from Europe / Летнія інстытуты па амерыканістыцы для студэнтаў з Еўропы

Адукацыйныя праграмы з розным фокусам (бізнэс, журналістыка, эканамічнае развіццё і г.д.). 4 тыдні лекцый, семінараў і прэзентацый ва ўніверсітэце і 1 тыдзень у іншым рэгіёне ЗША.

Патрабаванні:

  • узрост 18-25 гадоў;
  • грамадзянства Беларусі,
  • студэнты вочнай формы бакалаўрыята (спецыялітэта) вышэйшых навучальных устаноў, не апошняга курса;
  • выдатнае валоданне англійскай і добрая паспяховасць; заўважная цікавасць да ЗША і тэмы інстытута.

Прыём заявак: па 1 студзеня 2023 г.

Даты праграмы: чэрвень-жнівень 2023 г.

Fulbright Foreign Student Program / Праграма Фулбрайта для выпускнікоў ВНУ і маладых прафесіяналаў

Поўная стыпендыя на навучанне ва ўніверсітэце ці каледжы ў ЗША (да двух гадоў) для атрымання ступені магістра.

Патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі,
  • вышэйшая адукацыя (ступень бакалаўра ці эквівалент),
  • выдатнае валоданне англійскай, жаданне прымяніць атрыманыя веды на карысць Беларусі.

Прыём заявак: ліпень-верасень 2023 г.

Даты праграмы: са жніўня 2024 г.

Прафесійныя праграмы

Hubert H. Humphrey Fellowship Program / Праграма Х’юберта Хамфры

Патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі,
  • вышэйшая адукацыя;
  • не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу;
  • выдатнае валоданне англійскай,
  • жаданне і здольнасць прымяніць атрыманыя веды на карысць Беларусі.

Прыём заявак: червень-жнівень 2023 г.

Даты праграмы: са жніўня 2024 г.


Young Transatlantic Innovation Leaders Initiative (YTILI) Fellowship

Праграма YTILI / «Ініцыятыва маладых трансатлантычных лідэраў у галіне інавацый»

Праграма для маладых прадпрымальнікаў, якія маюць стартапы, якія яны імкнуцца развіць. Удзельнікі атрымліваюць доступ да сеткі ментараў і іншых рэсурсаў. Праграма сумяшчае анлайн- і афлайн-кампаненты.

Патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • не менш за 2 гады прадпрымальніцкага досведу;
  • наяўнасць свайго камерцыйнага ці сацыяльнага стартапа;
  • добрае валоданне англійскай.

Прыём заявак: першая палова 2023 г.

Даты праграмы: 2023-2024 гг.

Professional Fellows Program (PFP) / «Стажыроўка ў інавацыйнай і прадпрымальніцкай інфраструктуры ЗША»)

Пяцітыднёвая індывідуальная стажыроўка ў амерыканскіх арганізацыях, звязаных з развіццём інавацый або прадпрымальніцтва.

Патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • узрост ад 25 да 35 гадоў;
  • поўная ці частковая занятасць у інфраструктуры падтрымкі інавацый або прадпрымальніцтва (інкубатары, акселератары, ВНУ, НДА, прыватныя кампаніі);
  • добрае валоданне англійскай.

Прыём заявак: лістапад-снежань 2022 г. і сакавік-красавік 2023 г.

Даты праграмы: пяць тыдняў, вясна 2023 г. ці восень 2024 г.

Fulbright Teaching Excellence and Achievement (TEA) Program / Праграма Фулбрайта па павышэнні педагагічнага майстэрства

Павышэнне кваліфікацыі ў ЗША на базе амерыканскага ўніверсітэта. Абмен вопытам з выкладчыкамі і студэнтамі прымаючага універсітэта, а таксама мясцовых пачатковых і сярэдніх школ.

Патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • дзеючыя настаўнікі ангельскай, матэматыкі, грамадскіх ці прыродазнаўчых навук у сярэдніх школах;
  • вышэйшая адукацыя (ступень бакалаўра ці эквівалент);
  • выдатнае валоданне англійскай;
  • не менш за 5 гадоў выкладчыцкага стажа.

Прыём заявак: люты-сакавік 2023 г.

Даты праграмы: студзень-сакавік 2024 г.; верасень-кастрычнік 2024 г.

Цэнтр EducationUSA Belarus

EducationUSA – афіцыйная крыніца інфармацыі аб вышэйшай адукацыі ў ЗША. 430 цэнтраў EducationUSA у 175 краінах свету прадстаўляюць паўнавартасную, аб’ектыўную і своечасовую інфармацыю аб сістэме вышэйшай адукацыі ў ЗША, а таксама аб акрэдытаваных ВНУ і праграмах.

Цэнтр EducationUSA Belarus прапануе індывідуальныя і групавыя кансультацыі школьнікам, студэнтам і бацькам, якія цікавяцца магчымасцямі атрымання вышэйшай адукацыі ў ЗША. Супрацоўнікі цэнтра адмініструюць такія праграмы як Competitive College Club, Graduate Students Advising program, а таксама Opportunity Funds program.

Прыём заявак: на працягу года, асобныя дэдлайны публікуюцца ў сацыяльных сетках.

Сацыяльныя сеткi:
https://www.facebook.com/EducationUSABelarus