Конкурс заявак на атрыманне фінансавай падтрымкі для праходжання анлайн-курсу і/або здачы кваліфікацыйнага/міжнароднага экзамену

Конкурс заявак на атрыманне фінансавай падтрымкі для праходжання анлайн-курсу і/або здачы кваліфікацыйнага/міжнароднага экзамену

Конкурс ад Еўрапейскага Саюзу у рамках праграмы «EU4Belarus — SALT (Support for Advanced learning and training)» прызначаны для школьных і ўніверсітэцкіх выкладчыкаў і выкладчыц, а таксама маладых спецыялістаў і спецыялістак у іншых прафесійных сферах, якія пацярпелі ад рэпрэсій або знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій і застаюцца ў Беларусі або вымушана эмігравалі з краіны.

Абраныя курсы і экзамены павінны быць накіраваны або на вывучэнне англійскай/іншай еўрапейскай мовы, або на павышэнне кваліфікацыі ў прафесійнай галіне заяўніка ці заяўніцы.

У рамках праграмы адзін чалавек можа прайсці адзін курс і/або здаць адзін экзамен, кошт якога не перавышае 1200 еўра.

У заяўцы да 24 сакавіка 2022 года неабходна падаць:

  • дакументальныя пацверджанні рэпрэсій (пратаколы затрыманняў, рашэнні суда, загад аб звальненні і да т.п.) — пры іх наяўнасці;
  • рэкамендацыйны ліст ад грамадскай арганізацыі або прадстаўні_цы грамадзянскай супольнасці (абавязкова пры адсутнасці дакументальных пацверджанняў рэпрэсій, а калі дакументы ёсць, то па жаданні);
  • CV (кароткае апісанне прафесійнай дзейнасці аб’ёмам не больш за адну старонку);
  • інфармацыю аб выбраным курсе/экзамене з падрабязным указаннем мэт і задач іх праходжання і абгрунтаваннем неабходнасці вывучэння/здачы.Арганізатары пакідаюць за сабой права абраць аналаг выбранага курса/экзамена ў выпадку немагчымасці іх аплаты па тэхнічных ці палітычных прычынах.

Аб выніках конкурсу кандыдаты і кандыдаткі будуць праінфармаваныя не пазней за 12 красавіка 2022 года.

Анлайн-курс павінен пачынацца не раней за 1 чэрвеня 2022 года.

Форма для запаўнення заяўкі: https://forms.gle/kt4UsstmGh7ScSiv8

– – –

«EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі» — гэта пакет спецыяльных мер, прыняты Еўрапейскім Звязам у адказ на палітычны крызіс, які развярнуўся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Глабальная мэта гэтых мер — садзейнічаць умацаванню ўстойлівасці дзеля пашырэння грамадзянскіх правоў і магчымасцяў і ўстойлівага эканамічнага росту ў Беларусі.

Праграма EU4Belarus-SALT адмініструецца Central Project Management Agency і рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Офісам па адукацыі для новай Беларусі і Офісам Святланы Ціханоўскай.

Падрабязнасці на сайце.