Праграма адрасавана кандыдат_кам ва ўзросце да 35 гадоў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістан, Арменіі, Азербайджана і Грузіі.
У рамках праграмы маладыя вучоныя могуць атрымаць стыпендыі на рэалізацыю даследчай работы па гісторыі, міжнародных адносінах, паліталогіі, журналістыцы, сацыялогіі, этналогіі, культуразнаўстве, грамадскай псіхалогіі, менеджменту, праве або сумежных дысцыплінах у адным з польскіх універсітэтаў.
Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы змогуць працаваць над сваім даследаваннем, наведваць профільныя лекцыі і ўдасканальваць польскую мову на працягу 10 месяцаў.
Стыпендыя ў памеры 1500 злотых у месяц можа выкарыстоўвацца для пакрыцця выдаткаў на пражыванне, харчаванне і страхоўку.
Дэдлайн падачы заявак — 1 сакавіка 2022 года.
Падрабязнасці па спасылцы.