Конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў

Конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў

Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб’яўляе конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна-гуманітарных навук, права, эканомікі, медыядаследаванняў, мастацтва і т.п. Тэматычны фокус даследаванняў — Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.

Канчатковым вынікам даследавання павінна стаць справаздача або артыкул, прызначаны для публікацыі ў навуковым выданні, аб’ёмам не менш за 0,7 аўтарскага ліста.

Памер гранта складае 2500 еўра, у 2022 годзе будзе размеркавана не больш за 35 грантаў.

Хто можа падаць

Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар/ментарка — студэнт/студэнтка ці аспірант/аспірантка»*. Такі фармат прадугледжвае папярэдні пошук навуковых партнёраў і партнёрак і распрацоўку канцэпцыі даследавання.

Мэтавая аўдыторыя — бакалаўры 3-4-га курсаў, магістранты і магістранткі, аспіранты і аспіранткі, выкладчыкі і выкладчыцы, а таксама навуковыя супрацоўнікі і супрацоўніцы, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Замена ўдзельнікаў і ўдзельніц даследчай групы падчас працы магчыма ў выключных выпадках пасля ўзгаднення з Офісам.

Заяўкі прымаюцца як ад заяўнікаў і заяўніц, якія знаходзяцца ў Беларусі, так і ад тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну.

*У склад даследчай групы можа ўваходзіць больш за два чалавекі, але агульны памер гранта пры гэтым застаецца нязменным (2500 еўра). У такім выпадку ў заяўку павінен уваходзіць фінансавы план, які паказвае размеркаванне сродкаў паміж удзельнікамі і ўдзельніцамі групы.

Заяўка павінна ўключаць

  • CV студэнта/студэнткі і ментара/ментаркі
  • спіс публікацый (для ментара/ментаркі — абавязкова, для студэнта/студэнткі і аспіранта/аспіранткі — пры наяўнасці
  • графік правядзення і канцэпцыю даследавання з указаннем роляў суаўтараў і суаўтарак
  • матывацыйны ліст з інфармацыяй аб факце звальнення/адлічэння па палітычных матывах

Графік праекта

  • 1 чэрвеня 2022 года — заканчэнне прыёму заявак
  • 14 чэрвеня 2022 года — заяўнікі і заяўніцы праінфармаваныя аб выніках адбору
  • не пазней, чым праз 3 месяцы пасля адабрэння заяўкі суаўтары і суаўтаркі прадстаўляюць прамежкавую справаздачу, якая змяшчае 50% ад запланаванага даследавання (напрыклад, сабраныя і апрацаваныя дадзеныя ў выпадку інтэрв’ю або палявых даследаванняў, не менш за 50% тэксту ў выпадку тэарэтычнага даследавання і г.д.). Прамежкавая справаздача перадаецца на рэцэнзаванне
  • 15 лістапада 2022 года — дэдлайн для прадастаўлення выніковага даследавання Офісу для рэцэнзавання
  • 22 студзеня 2023 года — дэдлайн для прадастаўлення фінальнага выніку даследавання
  • люты 2023 года — прадстаўленне вынікаў даследавання на выніковым справаздачным мерапрыемстве

Форма заяўкі і падрабязная інфармацыя на сайце.

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Каралеўства Нідэрландаў у рамках праграмы «Orange Scholarships».