У 2020 годзе Офіс па адукацыі ў супрацоўніцтве з Central Project Management Agency пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі рэалізаваў першы этап стыпендыяльнай праграмы для беларускіх студэнтаў і студэнтак. Стыпендыя прадастаўляецца на ўвесь перыяд навучання па праграме бакалаўрыяту або магістратуры і складае 450 еўра за месяц (з верасня па чэрвень).
На стыпендыю маглі прэтэндаваць студэнты і студэнткі ўніверсітэтаў Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы і тыя, хто падалі дакументы на залічэнне на 2021/22 навучальны год. Аплікант_кі павінны адпавядаць як мінімум аднаму з пералічаных ніжэй крытэрыяў:
- пацярпелі ад рэпрэсій падчас пратэстаў 2020 г., і была вымушаная з’ехаць з Беларусі;
- адчуваюць матэрыяльныя цяжкасці або не маюць дастаткова сродкаў для пражывання;
- маюць інваліднасць.
Падчас першага этапу праграмы мы атрымалі 1400 заявак і правялі 232 сумоўі. Стыпендыі атрымалі 60 студэнтаў і студэнтак. Яшчэ 40 стыпендый будуць размеркаваны на другім этапе праграмы ў 2022 годзе.
У 2022 годзе разам з партнёрамі ў рамках праграмы «EU4Belarus — Support to Advanced Learning and Training» мы правядзем яшчэ два конкурсы:
- на атрыманне стыпендый на праходжанне навуковай стажыроўкі або правядзенне дысертацыйнага даследавання ў дактарантуры для рэпрэсаваных даследчы_ц, выкладчы_ц і дактаранта_к.
- на атрыманне грантаў на праходжанне анлайн-курсаў для рэпрэсаваных школьных і універсітэцкіх выкладчыкаў і выкладчыц.
Падрабязная інфармацыя на сайце http://eu4belarus.info/